Немного о себе
У 1944 годзе пасля вызвалення Шаркаўшчыны ад нямецка-фашысціх захопнікаў, па рашэнню райвыканкама ў Шаркаўшчыне была створана бібліятэка. Кніжны фонд быў прысланы ў дар з бібліятэкі Прэзідыума Ленінградскага Савета і складаўся ў асноўным з кніг класікаў марксізма-ленінізма і тэхнічнай літаратуры. Кнігі размяшчаліся на самаробных палічках у невялікім пакойчыку плошчай 30 кв.м. Стваральнікамі і першымі бібліятэкарамі былі Сініца Ірына Якаўлеўна, Кіжло Валянціна Міхайлаўна. З 1948 года стала загадваць бібліятэкай Карнеева Юлія Мацвееўна. У той час чытачоў было няшмат, кніжны фонд састаўляў 633 экз.
У 1977 годзе адбылася дзяржаўная цэнтралізацыя бібліятэк. 45 масавых бібліятэк Шаркаўшчынскага раёна аб'ядналіся ў раённую цэнтралізаваную сістэму начале з цэнтральнай раённай бібліятэкай. Дырэктарам стала Карнеева Юлія Мацвееўна і была на пасадзе да 1984 года.
З 1984 па 1990 год дырэктарам з'яўлялася Марыя Людвігаўна Талапіла.
З 1990 па 1995 года дырэктар — Ларыса Іванаўна Марковіч.
З 1995 года па красавік 2014 года дырэктарам была Валянціна Эдуардаўна Касевіч.
З 20 красавіка 2014 года па снежань 2021 года пасаду дырэктара займала Алена Цімафееўна Фромертас.
З 3 студзеня 2022 года дырэктарам ДУК "Шаркаўшчынская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма" становіца Таццяна Міхайлаўна Райчонак.
З 1 апреля 2022 года бібліятэчная сістэма Шаркаўшчынскага раёна ўключае 14 бібліятэк: цэнтральную раёную бібліятэку, дзіцячую бібліятэку і 12 сельскіх бібліятэк-філіялаў.